Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 174 человека

18 лютага 2016 КОНКУРС "БУСЛІК" у 12.00

Дата: 16 февраля 2016 в 20:37
770 просмотров

Конкурс "Буслік" праводзіцца з 2004 года з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства.

У адрозненне ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу "Буслік" могуць быць усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Конкурс не прадугледжвае папярэдняга адбору і наступнага выключэння ўдзельнікаў.

Конкурс праводзіцца ў школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі, электроннымі сродкамі сувязі і г.д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна і сумленна.

Удзельнікам конкурсу прапануецца заданне з 30 (для 3-4 класаў – з 24) пытанняў. Кожнае пытанне ўтрымлівае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін правільны.

На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў (у 3-4 класах – 24 балы).

За кожны правільны адказ (у залежнасці ад складанасці пытання) удзельніку залічваецца 3, 4 ці 5 балаў. Няправільны адказ ацэньваецца чвэрцю балаў, прадугледжаных за дадзенае пытанне, і залічваецца са знакам "-" (мінус). Але калі ўдзельнік не дасць адказу, то захавае набраныя раней балы. Складанасць кожнага пытання вызначаецца колькасцю ўдзельнікаў, якія правільна. адказалі на яго. 10 (8) найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 (8) найбольш цяжкіх – па 5 балаў, астатнія 10 (8) пытанняў – па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.

Максімальная колькасць балаў, якую можа набраць удзельнік, - 150 (у 3-4 класах - 120).

http://bakonkurs.by/buslik/buslik.php

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.